БЕЛ Ł РУС

Расіяне масіравана атакавалі дронамі Адэскі раён

31.08.2025 / 9:24

Nashaniva.com

Расіяне нанеслі масіраваны ўдар беспілотнікамі па Адэскай вобласці, пашкоджана энергетычная інфраструктура.

Кіраўнік адміністрацыі Алег Кіпер паведаміў, што найбольш пацярпеў Чарнаморск і яго наваколлі. Больш за 29 тысяч абанентаў засталіся без святла. Крытычная інфраструктура працуе ад генератараў.

Акрамя гэтага пашкоджаны таксама прыватныя дамы і адмінбудынкі. Вядома аб адным пацярпелым.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула