БЕЛ Ł РУС

На амерыканскім фестывалі Burning Man упершыню зладзілі беларускі лагер

30.08.2025 / 20:4

Nashaniva.com

Беларусы не першы раз удзельнічаюць у Burning Man, але ўласны лагер у пустыні Блэк Рок паўстаў у першы раз, піша Reform.news.

Dranik-bus. Фота: t.me/radiosvaboda

«MARA, — апісваецца лагер на афіцыйным сайце фестывалю, — запрашае вас пазнаёміцца са старажытнымі беларускімі магічнымі практыкамі і традыцыямі, якія спрыяюць рытуальнаму ачышчэнню і натхняюць на новыя пачынанні».

У якасці магічных практык беларусы прапануюць папарыцца ў традыцыйнай лазні, пакаштаваць травяной гарбаты і пачаставацца дранікамі. Для гэтага падрыхтавалі намёты з прынтамі ў стылі выцінанкі і адмысловы аўтобус — Dranik-bus.

Лазня для фестываля Burning Man. Фота: nasha.mara

Лазню прывезлі з Варшавы — гэта вялікі намёт, унутры якога размяшчаецца печ, а венікі для лазні — з Украіны.

Mara Camp з‘явіўся дзякуючы агенцтву Vondel Digital, заснаванаму былым палітвязнем Аляксандрам Васілевічам.

Фестываль Burning Мan у ЗША праходзіць штогод. Насамрэч арганізатары называюць імпрэзу не фестывалем, а эксперыментам, у выніку якога ў пустыні з’яўляецца своеасаблівы горад, у якім амаль усё, што адбываецца, цалкам ствараецца яго жыхарамі. У пустыні ўстанаўліваюцца творы сучаснага мастацтва, часта фантастычных формаў. Некаторыя з іх спальваюцца стваральнікамі да заканчэння фэсту.

Кульмінацыяй фестывалю з‘яўляецца спальванне вялізнай скульптуры чалавека ў цэнтры лагера.

Чытайце таксама:

«Утопія, заснаваная на эмпатыі». На амерыканскім фестывалі Burning Man будзе беларускі лагер

Майткі з дзяржаўным гербам? Што звязанае з Беларуссю прадаюць у сусветных інтэрнэт-крамах

Самы шалёны карнавал. Як прайшоў беларускі Burning Man

Каментары да артыкула