БЕЛ Ł РУС

Байкер пад Гомелем сутыкнуўся з ласём. Загінулі абодва

30.08.2025 / 17:43

Nashaniva.com

38-гадовы матацыкліст загінуў у выніку сутыкнення з ласём у Гомельскім раёне. Трагедыя адбылася 29 жніўня, паведамляе ДАІ.

ДТЗ здарылася на 3-м кіламетры аўтадарогі «Пад'езд да вёскі Новыя Цярэшкавічы ад аўтадарогі мяжа Расійскай Федэрацыі (Езярышча) — Віцебск — Гомель — мяжа Украіны (Новая Гута)».

Кіроўца матацыкла «Кавасакі» збіў на дарозе дзікую жывёліну — лася. У выніку здарэння матацыкліст памёр на месцы. Жывёліна таксама загінула.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула