БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік Белаазёрска расказаў пра падрыхтоўку да «Дажынак», а людзі захэйцілі ў каментарах

30.08.2025 / 17:0

Nashaniva.com

У Белаазёрску пройдуць брэсцкія абласныя «Дажынкі» 2025 года. Горад рыхтуюць да правядзення свята і прыёму начальства, ідзе рамонт. Пра ход упарадкавання расказаў дзяржаўнай прэсе старшыня Белаазёрскага гарвыканкама Уладзімір Піліпец. А людзі накідалі меркаванняў у каментарах, піша выданне «Першы».

Рамонтныя работы ў цэнтры Белаазёрска

«На сённяшні дзень асноўныя аб'екты прыведзены ўсе ў належны стан. Гэта дваровыя тэрыторыі, гэта ўпарадкаванне жылых дамоў, упарадкаванне плошчаў, спартзала. Басейн уведзены ў эксплуатацыю. Адкрыты парк, у якім будзе ўсталяваны помнік Герою Савецкага Саюза Свідзінскаму», — расказваў 21 жніўня ў тыктоку газеты «Заря» Уладзімір Піліпец.

Кіраўнік выканаўчай улады горада зрабіў выснову, што «Дажынкі» дазволілі правесці ўпарадкаванне Белаазёрска, «горад набыў цалкам новы знешні выгляд, новую інфраструктуру».

Пад ролікам у тыктоку пакінулі каля 50 каментароў, з іх відаць, што гэта мясцовыя жыхары. І далёка не ўсе ўхвалілі выступленне старшыні Белаазёрскага гарвыканкама.

У Белаазёрску

Вось некаторыя з меркаванняў, што яшчэ ў горадзе не зрабілі ці зрабілі не так:

Рамонтныя работы ў Белаазёрску

Абласныя «Дажынкі» ў Белаазёрску пройдуць 4 кастрычніка, расказаў прэсе першы намеснік старшыні аблвыканкама Дзмітрый Гарадзецкі. Раней паведамлялася, што абласное свята працаўнікоў вёскі пераносіцца з раней запланаванай даты 27 верасня. Дарэчы, абласныя «Дажынкі» ў Брэсцкай вобласці пераносяцца другі год запар.

Чытайце таксама:

У пераддажыначным Заслаўі загаварыў па-расейску Сымон Будны ФОТАФАКТ

У вёсцы пад Оршай пры падрыхтоўцы да Дажынак знішчылі гістарычныя будынкі

Відэа, у якім кіраўнік Крычава прасіў жыхароў ахвяраваць на прыпынкі, выдалілі пасля рэзанансу

Праўладныя арганізацыі прапанавалі беларусам ананімна выказацца па «кірунках развіцця на пяцігодку». А людзі выклалі свой боль

Каментары да артыкула