БЕЛ Ł РУС

У Хоцімску выпаў з акна і загінуў трохгадовы хлопчык

30.08.2025 / 16:33

Nashaniva.com

Паводле папярэдніх звестак, уначы 30 жніўня бацькі ненадоўга пакінулі кватэру на пятым паверсе, пакуль дзіця спала. Калі яны вярнуліся праз паўгадзіны, сына ў пакоі ўжо не было, паведамляе Следчы камітэт.

Фота: прэс-служба Следчага камітэта

Адчыненае акно і сетку, якая выпала, заўважыў бацька. Спусціўшыся ўніз, ён знайшоў хлопчыка на зямлі без прытомнасці. Бацькі тэрмінова адвезлі яго ў бальніцу, але выратаваць дзіця не ўдалося.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула