БЕЛ Ł РУС

У Кіеве чалавек упаў з 19-га паверха і выжыў

30.08.2025 / 15:48

Nashaniva.com

Пра здарэнне на вуліцы Васкрасенскай у Кіеве паведамляюць мясцовыя каналы, якія публікуюць і фоты з відэа.

Чалавека выратавала тое, што ён упаў на аўтамабіль, дах якога змякчыў падзенне.

«Мужчына — мясцовы жыхар. Яму 36 гадоў. Ён выскачыў з 19-га паверха і прызямліўся на дах аўтамабіля ў двары. Цяпер мужчыну шпіталізавалі ў бальніцу з дыягназам закрытая чэрапна-мазгавая траўма, закрытая траўма жывата і траўма грудной клеткі», — расказалі ў паліцыі Дняпроўскага раёна Кіева.

Папярэдне вядома, што мужчына адважыўся на такі адчайны крок з мэтай самагубства — не хацеў жыць. Што менавіта стала прычынай — высвятляюць следчыя.

Чытайце таксама:

У Екацярынбургу доктарка з 26-гадовым стажам забіла сваіх дзяцей і скончыла жыццё самагубствам

Дадаў цыянід у пратэінавы напой. Стаматолаг атруціў жонку, а затым спрабаваў забіць следчага

Экс-футбаліст зборнай Эквадора прадухіліў самагубства

Каментары да артыкула