БЕЛ Ł РУС

Расійскую актрысу беларускага паходжання Аляксандру Борціч уключылі ў спіс «Міратворац»

30.08.2025 / 10:45

Nashaniva.com

Расійская актрыса беларускага паходжання Аляксандра Борціч ўключана ў спіс украінскага сайта «Міратворац» за ўдзел у расійскім фільме «Вікінг». Разам з ёй у спіс уключылі акцёраў з кінастужкі Данілу Казлоўскага і Святлану Хадчанкову, піша «Коммерсант».

Аляксандра Борціч дэбютавала ў кіно ў фільме «Як мяне завуць» у 2014 годзе. На яе рахунку больш за 60 роляў у кіно і серыялах, у ліку якіх «Пра каханне» (2015), «Духless 2» (2015), «Халоп» (2019), «Мільярд» (2019), «Топі» (серыял, 2011), «Фішэр» (серыял, выходзіць з 2023-га).

Сайт «Міратворац» быў створаны ў 2014 годзе. На ім публікуюць персанальныя даныя людзей, якіх лічаць пагрозай нацыянальнай бяспекі Украіны. 

У Аляксандры Борціч — беларускія карані. Яна нарадзілася ў Светлагорску, але пасля разводу бацькоў пераехала ў Гродна, дзе яе выхоўвала бабуля да 10 гадоў. У той час маці Аляксандры жыла ў Маскве, пасля яна забрала дачку да сябе.

Борціч любіць Гродна і час ад часу прыязджае ў гэты горад сустракацца з бабуляй і сябрамі. Пра актрысу загаварылі ў Беларусі пасля прэм’еры расійскага фільма «Вікінг» (2017), дзе Борціч іграла ролю князёўны Рагнеды.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула