БЕЛ Ł РУС

Таццяна Шчытцова пакінула каманду Святланы Ціханоўскай

28.08.2025 / 20:11

Nashaniva.com

Таццяна Шчытцова пакідае пасаду дарадцы па адукацыі і навуцы ў камандзе Святланы Ціханоўскай, паведаміла яна ў фэйсбуку.

Таццяна Шчытцова

Таццяна Шчытцова адзначыла, што шэраг прычын не дазваляў ёй далей плённа выконваць сваю місію. Пры гэтым яна назвала апошнія чатыры гады часам «інтэнсіўнай працы», якая дала «ўнікальны палітычны і грамадзянскі досвед».

Шчытцова адзначыла, што міжнародная падтрымка і супрацоўніцтва з рознымі грамадскімі арганізацыямі дапамаглі зрабіць шмат важнага для беларускай адукацыі і навукі. Па яе меркаванні, адукацыя — адзін з галоўных паказчыкаў сучаснасці і дэмакратычнасці грамадства і дзяржавы, а беларускі народ валодае вялікім інтэлектуальным патэнцыялам для стварэння сапраўднай «супольнасці ведаў».

Святлана Ціханоўская, каментуючы адстаўку Шчытцовай, адзначыла, што яна ўнесла вялікі ўклад у дапамогу беларускім выкладчыкам і студэнтам, якія пацярпелі ад рэжыму, шукала міжнародную падтрымку для навукоўцаў і садзейнічала развіццю беларускамоўнай адукацыі для дзяцей у эміграцыі. Ціханоўская падзякавала былой супрацоўніцы і адзначыла, што гэта праца патрабавала мудрасці і настойлівасці.

Таццяна Шчытцова — прафесарка акадэмічнага дэпартамента сацыяльных навук Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. У 2024 годзе яна выпусціла кнігу «Салідарнасць узрушаных. Эсэ пра беларускую рэвалюцыю».

Чытайце таксама:

Алесь Аляхновіч пакідае каманду Ціханоўскай

«Взвейтесь кострами» ў іншай форме вярнулася ў школы». Што цяпер адбываецца ў беларускай адукацыі?

Ціханоўская сустрэнецца з міністрамі замежных спраў ЕС

У верасні ў Польшчы пройдзе Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі

«Без незалежнасці няма свабоды і няма будучыні». Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём абвяшчэння незалежнасці

Каментары да артыкула