БЕЛ Ł РУС

Незнаёмы папрасіў мінчука памяняць еўра, але даў расійскія рублі

28.08.2025 / 14:48

Nashaniva.com

Мужчына адразу не заўважыў падвоху, але потым зразумеў, што яго ашукалі.

У банку да мінчука падышоў незнаёмец і папрасіў абмяняць еўра на беларускія рублі. Мужчына пагадзіўся і перадаў 600 рублёў, а ўзамен атрымаў нейкую валюту.

Адразу падвоху ён не заўважыў. Але потым вырашыў яшчэ раз праверыць грошы. Аказалася, незнаёмец замест 200 еўра аддаў яму 200 расійскіх рублёў. Мужчына зразумеў, што яго падманулі, і пайшоў у міліцыю.

Сілавікі знайшлі незнаёмца па камерах, ім апынуўся 41-гадовы мінчук, якога ўжо судзілі за крадзеж. Ён патлумачыў, што спачатку сапраўды хацеў абмяняць 200 еўра. Але потым перадумаў і аддаў расійскую купюру. 

Мужчына атрымаў крымінальную справу за махлярства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула