Пасля папярэджання МАРГ «Аплаці» адмовілася ад увядзення абанплаты за праезд
МАРГ шчоўкнуў «Аплаці» па носе за ідэю прадаваць квіткі на транспарт за даплату.
Міністэрства па антыманапольным рэгуляванні і гандлі звярнула ўвагу на ідэю сэрвісу «Аплаці» увесці даплату за магчымасць купіць білет на транспарт.
Пасля гэтага кампанія ТАА «ЛВО» адмовілася ад увядзення з 22 верасня абанплаты за паслугу ў транспарце ў памеры 1 рубель у месяц, якая павінна была стаць абавязковай для карыстальнікаў, што аплачваюць праезд праз дадатак.
У каментары Onlíner прадстаўнікі кампаніі заявілі, што «дзеянні ТАА «ЛВО» і ўвядзенне новых прадуктаў не парушалі і не парушаюць заканадаўства Рэспублікі Беларусь». Аднак, улічваючы пазіцыю рэгулятара і аспекты, агучаныя падчас асабістай сустрэчы з кіраўніцтвам, было прынята рашэнне часова адмовіцца ад абавязковай аплаты.
Судзячы па ўсім, ведамству на сэрвіс пачалі скардзіцца. Таму МАРГ папярэдзіў «Аплаці» ад увядзення такой падпіскі, угледзеўшы ў гэтым парушэнне антыманапольнага заканадаўства.
Папярэджанне — гэта прэвентыўны інструмент. Яно выдаецца, калі МАРГ стала вядома пра тое, што нехта збіраецца парушыць закон.
Нагадаем, «Аплаці» задумаў увесці падпіску на магчымасць купляць білеты на транспарт праз дадатак. Каштаваць яна павінна была адзін рубель у месяц.