БЕЛ Ł РУС

Расіянін забіў знаёмага, паехаў на вайну і завёў блог. Ён кажа, што лепш вайна, чым эміграцыя

28.08.2025 / 9:14

Nashaniva.com

Маці забітага безвынікова спрабавала аднавіць разгляд крымінальнай справы, але суд стаў на бок абвінавачанага, які заключыў кантракт з Мінабароны Расіі, пішуць «Осторожно, новості».

16 кастрычніка 2024 года Алена Маўсісян з Северадзвінска заявіла аб знікненні сына Эміля. Яго цела са слядамі гвалтоўнай смерці знайшлі 30 кастрычніка. У хуткім часе следства абвясціа ў вышук знаёмага забітага — Яўгенія Берга. Падазраванага затрымалі ў Новарасійску ў сакавіку 2025 года.

Увесь гэты час Берг жыў па падробленых дакументах у розных гарадах Расіі, змяняючы знешнасць. На допыце ён прызнаў віну і заявіў, што забіў знаёмага з рэўнасці да былой жонкі. Маці Эміля сумняваецца, што Берг здзейсніў злачынства ў адзіночку.

«У экспертызе напісана, што стрэл быў зроблены ва ўпор і быў вышэй лба на 4 сантыметры. У паказаннях Берга сказана, што Эміль ішоў яму насустрач, і ён стрэліў у яго падчас хаджэння проста ў твар. Атрымаецца, куля не магла апісаць дугу і трапіць вышэй лба. З гэтага вынікае, што версія Берга непраўдападобная. Так можна было стрэліць, калі б Эміль стаяў на каленях або ляжаў на зямлі. Я думаю, што яго, хутчэй за ўсё, збівалі [некалькі чалавек], а потым застрэлілі. У яго быў выбіты зуб, на шыі была вяроўка і пакет», — расказала Алена.

У ліпені Северадзвінскі гарадскі суд прыпыніў вытворчасць па справе Берга, правёўшы ўсяго адно пасяджэнне. Стала вядома, што абвінавачаны заключыў кантракт з Мін­абароны Расіі і паехаў на вайну. У адказ Алена Маўсісян пада­ла апеляцыю. Маці забітага лічыць, што ў следстве над Бергам былі дапушчаны парушэнні.

«Па-першае, мяне перад судом не паведамілі аб змене суддзі. На гэтай падставе я магу аспрэчыць рашэнне [новага] суддзі. Але я гутарыла з пустатой. Па-другое, не было пасяджэння, суддзя сам прыняў рашэнне аб задавальненні хадайніцтва [аб адпраўцы Берга на вайну]. Напярэдадні суддзя выйшаў з адпачынку, ён не мог паспець да 8 ліпеня азнаёміцца з 7 тамамі справы. Па-трэцяе, парушаныя мае грамадзянскія правы, я не пачула прысуд пра тое, што Берг прызнаны забойцам», — заявіла маці памерлага.

Сам абвінавачаны завёў тэлеграм-канал «Спідран СВА», дзе расказвае пра сваю службу. 25 жніўня Берг выклаў ролік і заявіў, што даўно збіраўся паехаць на вайну. Паводле яго слоў, там ён «адчувае сябе нашмат лепш, чым знаходзячыся ў вышуку або ў турме».

«Я яшчэ ў лістападзе—снежні прыняў рашэнне ехаць на СВА, а не за мяжу па новым пашпарце. Таму што я хачу застацца на Радзіме і ніколі не хацеў кудысьці пераязджаць і эміграваць. Таму не скажу, што для мяне ўсё гэта нейкім чынам шакуюча або нечакана. Амаль год таму яшчэ я прыняў гэтае рашэнне, і вось я з ім цяпер жыву. Таму я не асабліва засмуціўся, калі мяне злавілі. Бо я і збіраўся ехаць на вайну, і вось я тут», — сказаў Берг.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула