БЕЛ Ł РУС

Беларуска знайшла ў марожаным «Каштан» нечаканы прадмет

27.08.2025 / 23:3

Nashaniva.com

Жыхарка Мінска апублікавала ў тыктоку відэа, ў якім паказала кавалак металу, знойдзены ў марожаным «Каштан», заўважыла выданне Telegraf.news. Ласунак быў выраблены на Мінскім халадзільным камбінаце №2.

Скрыншот з відэа

Жанчына расказала, што пачалося ўсё са скандалу з дачкой: дзіця адмовілася есці марожанае, бо ўнутры яму трапілася «жалезка».

@lady.katerina21 Буду писать жалобу на Хладокомбинат √2 , Простор тут не при чём... А как бы Вы поступили? Я не могу успокоиться... . . #fypシ゚ #мороженое #рекомендации #глобальныерекомендации #шок ♬ Один в поле воин - bearwolf

Жанчына абурылася і заявіла, што абавязкова напіша скаргу вытворцу. Яна таксама адзначыла: «А калі б гэта з’ела дзіця? Гэта ж небяспечна!» На краму Prostore, дзе было куплена марожанае, мінчанка ніякай адказнасці не ўскладае.

Чытайце таксама:

У ЗША прадаюць марожанае са смакам груднога малака

У Мінску прадаецца марожанае па 100 рублёў. Няўжо яго сапраўды прывозяць з КНДР?

У Мінску пачалі прадаваць марозіва-халаднік. І як яно на смак?

У беларускіх крамах з'явіўся прадукт «Дубай». Падобны да марозіва, але не зусім яно

Каментары да артыкула