БЕЛ Ł РУС

Абельская расказала пра ўнука

27.08.2025 / 18:55

Nashaniva.com

Кіраўніца Лечкамісіі расказала, што любіць праводзіць час з сям'ёй.

Ірына Абельская. Скрын відэа

Дырэктарка Рэспубліканскага клінічнага медцэнтра пры Упраўленні спраў Лукашэнкі і маці Мікалая Лукашэнкі Ірына Абельская падзялілася, як праводзіць вольны час. Па яе словах, задавальненне ёй прыносяць «вельмі простыя рэчы»:

«Гэта сям'я, гэта дзеці, гэта ўнук, гэта нармальныя, няхай і не такія частыя зносіны з блізкімі мне людзьмі»,

— расказала яна на «Беларусь 1».

Старэйшы сын Абельскай — афтальмолаг Дзмітрый Абельскі, які працуе з маці ў Лечкамісіі. Яго спадарожніца — пластычны хірург Дзіна Эль-Дзіэфі Фейсал (працуе ў прыватных медычных цэнтрах «Нардзін» і «ШайнЭст» у Мінску).

Сёлета ў студзені, на фінальным канцэрце так званага «Марафону адзінства», Абельская, яе старэйшы сын са спадарожніцай упершыню з'явіліся на публіцы разам з Аляксандрам Лукашэнкам.

Абельская расказала таксама, што не займаецца спортам, але актыўнасці ёй хапае.

@belarusnovosti2 Мама Коли Лукашенко рассказала о внуке #колялукашенко #лукашенко #беларусь #новостибеларуси #белорусы ♬ Monkeyshine-JP - Lt FitzGibbons Men

«Я не займаюся нейкім відам спорта, але «рух гэта жыццё», таму свае 10 000 крокаў я практычна штодзённа праходжу».

Яна таксама наведвае Оперны тэатр, філармонію, Тэатр лялек, выставы.

«Імкнуся сачыць за навінкамі. Калі нейкія ў нас праходзяць новыя выставы, нейкія прыезды, канцэрты, па магчымасці імкнуся наведваць».

Чытайце таксама:

Колькі Ірына Абельская зарабляе на пасадзе кіраўніцы «лечкамісіі»

Абельская: Выклік брыгады хуткай дапамогі дорага каштуе

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі

Мінскі Тэатр лялек не паспеў анансаваць прэм’еру па Быкаву, як квіткі на чэрвень і ліпень разабралі

Каментары да артыкула