БЕЛ Ł РУС

Мінскі рэстаран Mon Nom пасля скаргаў на атручэнні закрыла санстанцыя

27.08.2025 / 18:16

Nashaniva.com

Кантралёры знайшлі парушэнні і запатрабавалі ўсё выправіць.

Фота: Koko.by

Рэстаран Mon Nom на вуліцы Стаханаўскай працуе даўно і раней ён атрымліваў у асноўным толькі станоўчыя водгукі. Але апошнім часам сталі з'яўляцца паведамленні пра тое, што там атруціліся людзі.

Адзін са свежых водгукаў гучаў так:

«Падобна, было сапсаванае мяса, смак незвычайны. Былі сімптомы атручэння, мінус адзін выкраслены дзень».

У яшчэ адным водгуку наведвальнікі пісалі, што трапілі ў бальніцу:

«У чацвер вечарам атруціліся тут удваіх, чацвёрты дзень ляжым у бальніцы, стан жудасны, ні ў якім разе не бярыце стравы з яйкамі або курыцай, жудаснае стаўленне да гасцей».

Іншы наведвальнік пісаў, што атруціўся мітболамі з дзіўным пахам.

Днямі ў сацыяльных сетках рэстарана з'явілася паведамленне, што ўстанова часова закрытая. Высветлілася, яно закрылі яе пасля візіту санстанцыі. Кантралёры сапраўды знайшлі парушэнні, пішуць «Мінск-Навіны».

«Праведзеныя наглядныя мерапрыемствы адносна аб'екта грамадскага харчавання 22 жніўня, падчас якіх выяўленыя парушэнні патрабаванняў заканадаўства ў галіне забеспячэння санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва, у частцы абарачэння харчовай прадукцыі.

Па фактах парушэнняў спынена дзейнасць па аказанні паслуг грамадскага харчавання да ліквідацыі парушэнняў», — расказалі ў Цэнтры гігіены і эпідэміялогіі Партызанскага раёна.

Чытайце таксама:

У мінскім рэстаране Mon Nom атруціліся наведвальнікі

У Турцыі прапануюць адмяніць сістэму харчавання «усё ўключана»

Машына ўрэзалася ў блогераў, пакуль яны елі ў рэстаране ВІДЭА

Каментары да артыкула