БЕЛ Ł РУС

У Германіі адкрываюць самы буйны завод боепрыпасаў у Еўропе

27.08.2025 / 16:45

Nashaniva.com

У нямецкім рэгіёне Ніжняя Саксонія каля горада Унтэрлюс 28 жніўня адкрыецца самы вялікі ў Еўропе завод па вытворчасці боепрыпасаў. Ён належыць нямецкай вайсковай кампаніі Rheinmetall, піша Bloomberg.

Фота: Getty Image

Як паведамляецца, калі завод выйдзе на поўную праектную магутнасць у 2027 годзе, ён зможа штогод выпускаць 350 тысяч адзінак боепрыпасаў. Акрамя таго, на прадпрыемстве будзе арганізаваны выпуск установак рэактыўнай артылерыі.

Таксама кампанія Rheinmetall ужо запусціла завод паблізу мяжы з Нідэрландамі, дзе збіраюцца адсекі фюзеляжу для баявых самалётаў-бамбардзіроўшчыкаў F-35.

У далейшых планах канцэрна — адкрыццё цэха па вытворчасці боепрыпасаў і парахавога завода ў Балгарыі. Таксама Rheinmetall будуе вайсковае прадпрыемства ў Літве і вядзе перамовы аб супрацоўніцтве з урадам Латвіі.

Чытайце таксама:

Танкі замест аўтамабіляў. ВПК замяняе аўтапрамысловасць у якасці галоўнага рухавіка эканомікі Германіі

Украіна атрымае тысячы ўдарных дронаў са штучным інтэлектам ад еўрапейскай кампаніі

НАТА афіцыйна прызнала спробу Крамля ліквідаваць кіраўніка аднаго з найбуйнейшых еўрапейскіх вытворцаў зброі

BMW, Siemens і іншыя нямецкія кампаніі павініліся за ўмацаванне ўлады Гітлера

Каментары да артыкула