БЕЛ Ł РУС

У Быхаве мужчына набраў поўны вазок прадуктаў, спакойна прайшоў міма касы і паехаў

27.08.2025 / 16:35

Nashaniva.com

Працоўнікі крамы не адразу зразумелі, што здарылася.

Фота ілюстрацыйнае

Магілёвец прыехаў у Быхаў у госці да бацькі. Па дарозе ён вырашыў зайсці ў краму. 

Там мужчына набраў цэлы вазок тавараў, прыкладна на 500 рублёў. Але чамусьці вырашыў не плаціць. Ён з каменным тварам прайшоў міма касы, дзе нікога не было. Выкаціў вазок на вуліцу, перагрузіў прадукты ў машыну і паехаў.

Але да бацькі магілёвец не даехаў. Супрацоўнікі крамы апамяталіся і патэлефанавалі ў міліцыю, а сілавікі спынілі машыну.

Мужчына не змог адказаць міліцыянерам, чаму вырашыў не плаціць. Цяпер на 31-гадовага магілёўца распачалі крымінальную справу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула