Знойдзены першы камп'ютарны вірус, які выкарыстоўвае штучны інтэлект
Ён можа заражаць прылады на Windows, Linux і macOS
З дапамогай штучнага інтэлекту праграма-вымагальнік PromptLock у рэальным часе генеруе скрыпты, якія скануюць файлавую сістэму заражонай прылады, адфільтроўваюць патрэбныя даныя, пасля чаго выкрадаюць або зашыфроўваюць іх, піша ESETReserch.
Для працы вірус выкарыстоўвае адну з мадэляў кампаніі OpenAI з адкрытым зыходным кодам, выпушчаную менш за месяц таму.