БЕЛ Ł РУС

Настаўнікам у школах забаранілі карыстацца мабільнымі тэлефонамі падчас урокаў

27.08.2025 / 10:18

Nashaniva.com

Першапачаткова забарона была накіравана выключна на вучняў, а цяпер закранула і педагогаў: з 1 верасня ім забаронена выкарыстоўваць гаджэты падчас урокаў.

Фота: No Context Belarus

«Выкарыстанне педагагічнымі работнікамі ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі прылад мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі) у ходзе адукацыйнага працэсу не дапускаецца, за выключэннем выпадкаў узнікнення пагрозы жыццю або здароўю навучэнцаў, работнікаў, іншых экстранных выпадкаў», — гаворыцца ў пастанове Міністэрства адукацыі, апублікаванай на рэсурсе pravo.by.

Акрамя таго, дакумент нагадвае пра поўную забарону на выкарыстанне гаджэтаў вучнямі. Пры гэтым ёсць адна выключэнне — школьнікі могуць карыстацца мабільнымі з-за нездавальняючага стану здароўя. Напрыклад, для маніторынгу цукру ў крыві пры цукровым дыябеце. У асобных выпадках выкарыстанне тэлефонаў можа дазволіць дзяжурны адміністратар школы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула