У Трампа збіраюцца ўрэгуляваць расійска-ўкраінскі канфлікт да канца года
Спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф заявіў, што на гэтым тыдні сустрэнецца з прадстаўнікамі Украіны ў Нью-Ёрку.
Дональд Трамп. Фота: Chip Somodevilla / Getty Images
Паводле слоў Уіткафа, на гэтым тыдні амерыканскі бок арганізуе сустрэчы з пытання ўрэгулявання як украінска-расійскага, так і іншых канфліктаў, згадаўшы вайну ў сектары Газа і канфлікт паміж Ізраілем і Іранам, піша Радыё Свабода.
«Мы спадзяёмся ўрэгуляваць іх да канца гэтага года», сказаў Уіткаф
Таксама Уіткаф заявіў, што на гэтым тыдні сустрэнецца з прадстаўнікамі Украіны ў Нью-Ёрку.
Чытайце таксама:
Трамп пра Расію і Украіну: Няважна, што яны гавораць. Усе займаюцца пазёрствам
Вэнс заявіў пра гатоўнасць Пуціна да «вялікіх кампрамісаў» па Украіне