БЕЛ Ł РУС

Чарга з аўтобусаў на польскай мяжы амаль знікла

27.08.2025 / 7:10

Nashaniva.com

Па стане на 06:00 раніцы серады на пераходзе «Брэст» стаяла 8 аўтобусаў і 4285 легкавых аўтамабіляў.

Фота: Onliner.by

На мінулым тыдні на польскай мяжы стаяла да 4800 легкавікоў і 140 аўтобусаў, таму чаканне на выезд з Беларусі аўтобусам магло зацягнуцца да трох сутак.

На літоўскай мяжы на пераходзе «Беняконі» стаяць 180 легкавых аўтамабіляў, у «Каменным Логу» — 230. Чэргаў з аўтобусаў няма.

На латвійскай мяжы ў «Грыгараўшчыне» — 90 легкавых аўтамабіляў.

Чытайце таксама:

«З'ездзілі за дзень 8 разоў». Што робіцца на польскай мяжы, дзе прадавалі выезд без чаргі

Замест двух сутак — 8-9 гадзін. Што чакае пасажыраў аўтобусаў на межах з Еўрасаюзам

Каментары да артыкула