БЕЛ Ł РУС

У ДАІ паказалі, як сочаць за сітуацыяй на дарогах пры дапамозе дронаў ВІДЭА

26.08.2025 / 18:50

Nashaniva.com

У відэа, апублікаваным у тэлеграм-канале ведамства, прадэманстравалі, як інспектары сочаць з паветра за парушэннямі, у тым ліку за абгонам у забароненых месцах — адным з найбольш распаўсюджаных парушэнняў, якое часта прыводзіць да цяжкіх ДТЗ.

Скрыншот з відэа

Падчас адной такой «адпрацоўкі» дроны зафіксавалі тры выпадкі небяспечнага абгону. На ўсіх кіроўцаў былі складзеныя пратаколы.

ДАІ нагадала: за падобныя дзеянні прадугледжаны штраф ад 2 да 10 базавых велічынь (84—420 рублёў), а таксама магчымасць пазбаўлення правоў на кіраванне аўтамабілем тэрмінам да года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула