У гродзенскім універсітэце ўводзяць дзяжурных, каб папярэдзіць экстрэмізм і прадухіліць тэрарызм
Каб змагацца з экстрэмізмам і тэрарызмам, у Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце арганізуюць дзяжурствы студэнтаў-жыльцоў. Такім чынам збіраюцца ўмацаваць грамадскую бяспеку і дысцыпліну, піша Hrodna.life.
Інтэрнат ГДАУ. Фота: ggau.by
Гэта стала вядома з новага загаду «Палажэнне аб студэнцкім інтэрнаце» ад 8 ліпеня 2025 года за подпісам рэктара.
Як менавіта дзяжурствы дапамогуць змагацца з экстрэмізмам і тэрарызмам, у дакуменце не раскрываецца.
Таксама ў ім сказана, што выхаваўчую працу ў інтэрнаце праводзіць адміністрацыя ўніверсітэта сумесна з аддзелам па ідэалагічнай і выхаваўчай працы пры ўдзеле актыву БРСМ.
«Выхаваўчая работа павінна быць накіравана на фарміраванне гарманічна развітой, нацыянальна свядомай, патрыятычна настроенай і сацыяльна актыўнай асобы, здаровага ладу жыцця і забеспячэння разумнай занятасці навучэнцаў у вольны ад вучобы час», — лічаць стваральнікі дакумента.