Па краіне прайшоў Усебеларускі хрэсны ход
Ва аўторак на праспекце Пераможцаў мінчукі маглі назіраць незвычайнае відовішча: у бок цэнтра рухалася працэсія з іконамі і харугвамі. Пад дажджом у плашчах і з парасонамі людзі расцягнуліся ў калоны даўжынёй амаль у сотню метраў, піша Onliner.by.
Фота: тут і далей Onliner.by
Удзельнікі шэсця — пілігрымы, удзельнікі традыцыйнага Ўсебеларускага хрэснага ходу, які прайшоў ужо чацвёрты раз.
Ён стартаваў 18 жніўня ў Жыровічах і ў аўторак, 26 жніўня, завяршыўся каля Свята-Духава кафедральнага сабора. За час шляху пілігрымы пераадолелі 250 кіламетраў. Штодня яны праходзілі ад 20 да 40 км. Завяршыўся хрэсны ход святочнай божай літургіяй каля Свята-Духава кафедральнага сабора. Яе ўзначаліў Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін.