БЕЛ Ł РУС

Расійскія сілавікі адрэзалі геніталіі азербайджанцам, закатаваным да смерці падчас рэйду ў Екацярынбургу

26.08.2025 / 14:29

Nashaniva.com

З загінулых падчас сілавога рэйду ў Екацярынбургу Зіядзіна і Гусейна Сафаравых здзекаваліся пасля затрымання, расказалі два суразмоўцы «Праекта». Адзін з іх, блізкі да Крамля, паведаміў, што ахвярам адрэзалі геніталіі. Ці было гэта здзекам пасля смерці ці было інструментам катавання, невядома, піша «Агентство». 

Закатаваныя расійскімі сілавікамі браты Сафаравы

Гусейну і Зіядзіну Сафаравым расійскія сілавікі адрэзалі палавыя органы, расказала «Праекту» крыніца, блізкая да Крамля.

Другі суразмоўца выдання, азербайджанскі грамадскі дзеяч, які папрасіў аб ананімнасці, сказаў так: «З іх здзекаваліся».

Абодва суразмоўцы не ўдакладнілі, ці адбылося гэта падчас катаванняў сілавікамі, ці пасля гібелі Сафаравых. Азербайджанскія ўлады не сталі афішаваць гэта, «каб не згубіць прэстыж», дадаў другі суразмоўца «Праекта».

Экспертыза, праведзеная ў Баку, паказала, што Гусейна і Зіядзіна Сафаравых катавалі, а прычынай смерці стаў шок ад атрыманых траўм.

Выданне Minval 1 ліпеня апублікавала фатаграфіі братоў Сафаравых — на іх целах множныя траўмы. Вобласць пахвіны размытая.

Minval таксама апублікавала вытрымкі з вынікаў азербайджанскай экспертызы: «Выяўлены кровападцёкі ў вобласці палавых органаў, а таксама паласападобная драпіна памерам 17×2,5 см на ўнутранай паверхні сцягна». На адной з фатаграфій, апублікаванай выданнем, на задняй частцы цела аднаго з забітых бачныя моцныя кровападцёкі.

Азербайджанскі журналіст і брат Сафаравых Сейфедын Гусейнлі каментаваў гібель азербайджанцаў у мясцовай прэсе, але на паведамленні «Праекта» не адрэагаваў.

Гусейн і Зіядзін Сафаравы загінулі пасля масавага затрымання азербайджанцаў у Екацярынбургу ў канцы чэрвеня. У пасведчанні, выдадзеным бюро судмедэкспертызы Свярдлоўскай вобласці, указана, што смерць зафіксавана 27 чэрвеня. У выпадку Гусейна Сафарава прычынай смерці названа ўскладненне ад пералому рэбраў, але пры гэтым судмедэксперты не палічылі гэта забойствам. У выпадку Зіядзіна Сафарава ўказана, што прычынай смерці з'яўляецца ішэмічная хвароба сэрца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула