Лукашэнка знайшоў яшчэ адно мацернае слова, гэтым разам у вясковым гандлі
Аляксандр Лукашэнка сёння сабраў нараду аб эфектыўнасці сістэмы гандлёвага абслугоўвання насельніцтва ў маштабах Беларусі, піша БелТА.
«Мы павінны прыняць усе рашэнні для таго, каб забяспечыць нармальнае жыццё нашых людзей, і перш за ўсё на вёсцы. Як расказалі чыноўнікі, цяпер дамы ў сельскай мясцовасці пад дачу або для пастаяннага пражывання ўсё часцей пачалі набываць гараджане і, што асабліва каштоўна, маладыя сем’і. «Дай бог, каб гэта так і было, што гараджане пачалі купляць дамы ў сельскай мясцовасці, у розных вёсках, паселішчах і гэтак далей», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Ён звярнуў увагу, што для жыхароў вёсак закрыццё, напрыклад, стацыянарнай крамы — гэта падзея, якая выклікае мноства праблем. «Натуральна, што ў XXI стагоддзі страта магчымасці купіць самае неабходнае выклікае заканамерныя прэтэнзіі, — падкрэсліў ён. — Яшчэ раз паўтараю: закрыццё крамы ў вёсцы — гэта падобна да вялікай праблемы для тых людзей, што там жывуць».
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што для чалавека не мае значэння, чый аб’ект закрыўся — прыватнага прадпрымальніка, камунальнай уласнасці або сістэмы спажыўкааперацыі. Таму ўраду і аблвыканкамам яшчэ раз было паказана, што патрэбна эфектыўная сістэма абслугоўвання ў маштабах краіны, якая павінна стаць гарантам якасці і сацыяльнай адказнасці гандлю перад людзьмі.
«Згодна з прадстаўленым мне дакладам урада, высновы такія (як звычайна): усё ідзе па плане, насельніцтва абслугоўваецца на належным узроўні, але стрымліваюць развіццё гандлю нейкія рэгулятарныя бар’еры. Цікава, што гэта за «мацернае» слова? Зноў рэгулятарка не працуе. Вы, увогуле, хочацца спытаць, самі, хто пісаў, разумееце, што пішаце? Гэта, па-вашаму, галоўныя перашкоды для працы сельскіх крам? — паставіў пытанне Лукашэнка. — Я хацеў бы ведаць, хто вам усталёўвае гэтыя бар’еры — рэгулятаркі, і чаму яны яшчэ не ліквідаваны. Паводле вашых жа даных, рэалізуецца некалькі краінавых канцэпцый, стратэгій і планаў для сельскіх жыхароў. Дык чаму такія праблемы і незадаволенасць насельніцтва?»