У Гродне прадпрымальніка аштрафавалі за 120 папугаяў
Гарадзенец планаваў арганізаваць папугайню ў адным з гандлёвых цэнтраў. Ён набыў папугаяў, аднак дакументаў, якія пацвярджаюць законнасць іх набыцця, у яго не было. Агульная вартасць птушак — каля 3000 рублёў, піша Hrodna.life.
Ілюстрацыйнае фота Апсі Вітана
Быў складзены пратакол па артыкуле 13.12 КаАП — «Парушэнне парадку набыцця, захоўвання, выкарыстання ў вытворчасці, транспарціроўкі і рэалізацыі тавараў». Гэты артыкул прадугледжвае штраф да 50% ад кошту тавару без неабходных дакументаў або выручкі, атрыманай ад яго рэалізацыі.
Прадпрымальнік прызнаў віну. Раней да адказнасці за падобныя парушэнні ён не прыцягваўся, а таксама выхоўвае малалетняга дзіцяці. Суд улічыў гэтыя абставіны як змякчаючыя.
У выніку мужчыне прызначылі штраф 30% ад кошту папугаяў — 900 рублёў.