БЕЛ Ł РУС

У Ашмянах хлопец расказаў жонцы пра сваю здраду. Той таксама было што расказаць — заведзена крыміналка

26.08.2025 / 11:1

Nashaniva.com

Адным з жнівеньскіх дзён 26-гадовы жыхар Ашмян, пражыўшы некалькі гадоў у шлюбе, прызнаўся жонцы ў здрадзе. У адказ дзяўчына таксама расказала пра сваю нявернасць — і пры гэтым у дэталях.

Шчырая гутарка і такі паварот падзей моцна закранулі мужчыну. Пасля некалькіх чарак ён вырашыў «разабрацца» з 34-гадовым сапернікам.

Прыехаўшы да яго, малады чалавек зайшоў у гараж і вырашыў спагнаць злосць на яго багатым аўтапарку.

Спачатку мужчына лапатай разбіў усе вокны ў Volkswagen Touareg, затым узяўся за Tesla — выбіў лабавое шкло і паспрабаваў разбіць панарамны дах.

Лапата не вытрымала, тады хлопец залез на дах машыны, у выніку чаго шкло таксама разбілася.

Завяршыў ён ударамі па матацыкле BMW — фару разбіў металічнай трубой. Дарэчы, фара была самым дарагім элементам.

Заведзена крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула