БЕЛ Ł РУС

Польскі салдат паранены на мяжы з Беларуссю пры спробе спыніць мігрантаў

26.08.2025 / 9:10

Nashaniva.com

Інцыдэнт адбыўся ўчора вечарам.

Мяжа граніца Польшчы і Беларусі Ansgar Haase picture alliance via Getty Images

Польскі салдат паранены на мяжы з Беларуссю падчас спынення спробы яе парушэння мігрантамі, паведаміла Аператыўнае камандаванне відаў Узброеных сіл Польшчы.

«25 жніўня 2025 года, каля 20:00, непадалёк ад населенага пункта Чарэмха, пры спыненні незаконнага перасячэння мяжы групай агрэсіўна настроеных мігрантаў атрымаў пашкоджанне вайсковец аператыўнай групы «Падляшша». Ён атрымаў траўму левай рукі», — гаворыцца ў паведамленні.

Паведамляецца, што ў яго ў руцэ ўзарвалася шумавая граната.

Салдату аказалі на месцы першую дапамогу, пасля чаго яго даставілі ў бальніцу Беластока, дзе ён атрымаў спецыялізаваную медыцынскую дапамогу. Жыццю вайскоўца нічога не пагражае.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула