БЕЛ Ł РУС

У Смалявічах сёння раніцай гарэў «Еўраопт»

26.08.2025 / 8:59

Nashaniva.com

Выпадак адбыўся сёння раніцай. Па прыбыцці на месца выкліку падраздзяленняў МНС назіралася задымленне ў складскім памяшканні крамы, паведамляе прэс-служба ведамства.

Скрыншот відэа МНС 

Пажар ліквідавалі выратавальнікі. Ніхто не пацярпеў. На месцы здарэння працавалі 3 адзінкі тэхнікі МНС.

У выніку пажару пашкоджаны халадзільная ўстаноўка і пластыкавая тара для захоўвання, закураны сцены і столь па ўсёй плошчы.

Прычына высвятляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула