БЕЛ Ł РУС

«Беларусь-5» пакажа матч у адказ «Нёман» — «Рая Вальекана»

26.08.2025 / 8:33

Nashaniva.com

Трансляцыю матча ў адказ плэй-оф кваліфікацыі Лігі канферэнцый паміж «Нёманам» і іспанскім «Рая Вальекана» правядзе тэлеканал «Беларусь 5», паведамляе прэс-служба гродзенскага клуба.

Фота: ФК «Нёман»

У першай сустрэчы гарадзенцы на нейтральным стадыёне ў Венгрыі мінімальна саступілі «Рая» — 0:1.

Паядынак у адказ адбудзецца ў чацвер, 28 жніўня, у Мадрыдзе на стадыёне «Кампа дэ Вальекас». Пачатак а 21:00.

Пераможца двубою выйдзе ў асноўны раўнд Лігі канферэнцый, куды год таму дабралася мінскае «Дынама». Перад гэтым беларускія клубы гулялі ў асноўнай стадыі еўракубкаў у сезоне 2018-2019.

«Нёман» — апошні беларускі клуб у кваліфікацыі еўракубкаў. Жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ», брэсцкае і мінскае «Дынама» вылецелі на ранейшых этапах.

«Рая Вальекана» ўчора, дарэчы, прайграла ў матчы чэмпіянату Іспаніі «Атлетыку» з Більбаа з лікам 0:1. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула