БЕЛ Ł РУС

Фінансаванне Starlink для Украіны не спыняць: у Польшчы праяснілі сітуацыю

26.08.2025 / 8:24

Nashaniva.com

Кіраўнік канцылярыі прэзідэнта Польшчы патлумачыў, што Starlink фінансуецца на падставе палажэнняў дзеючага закона, а праект, пададзены ў Сейм прэзідэнтам, захоўвае ранейшы стан рэчаў, піша УНІАН.

Фота: freepik.com

Вета прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага на закон аб дапамозе ўкраінцам не спыніць фінансаванне Starlink для Украіны. Пра гэта заявіў кіраўнік канцылярыі прэзідэнта Польшчы Збігнеў Багуцкі ў допісе ў X.

«Вета прэзідэнта Наўроцкага не адключыць інтэрнэт Starlink ва Украіне, бо выдаткі на гэтае злучэнне фінансуюцца на падставе палажэнняў дзейнага закона, а законапраект, пададзены ў Сейм прэзідэнтам Рэспублікі Польшча, захоўвае гэты статус-кво. Усё, што трэба — каб гэтая прэзідэнцкая ініцыятыва была хутка разгледжана польскім парламентам у верасні», — падкрэсліў ён.

Багуцкі дадаў, што тое ж самае датычыцца падтрымкі захавання даных украінскага ўрада ў бяспечным месцы. Ён таксама раскрытыкаваў міністра лічбавізацыі Польшчы Кшыштафа Гаўкоўскага за заяву пра спыненне фінансавання Starlink, падкрэсліўшы, што той павінен быў бы змагацца з маніпуляцыямі і дэзінфармацыяй у сетцы, а не ствараць іх.

«Перафразоўваючы ваш допіс, можна сказаць: я не магу ўявіць найлепшага падарунку для Пуціна, чым удзел у расійскай дэзынфармацыі з мэтай распаліць варожасць паміж палякамі і ўкраінцамі… Калі б не ваш пост, расійская машына ілжывай прапаганды і дэзінфармацыі ў гэтай галіне не была б запушчана», — падкрэсліў ён.

Раней прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі наклаў вета на закон аб дапамозе ўкраінцам, якія пражываюць у гэтай краіне. Паводле яго слоў, выплаты па праграме «800 плюс» павінны атрымліваць толькі тыя ўкраінцы, якія бяруць на сябе абавязацельствы працаваць у Польшчы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула