Трамп заявіў, што абмяркоўваў з Пуціным ядзернае раззбраенне
Па словах Трампа, ядзернае раззбраенне з'яўляецца адным з ключавых кірункаў яго перамоваў з Пуціным
Фота: Joe Raedle / Getty Images
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што падчас перамоваў з Уладзімірам Пуціным абмяркоўваў пытанне ядзернага раззбраення. Са слоў Трампа, расійскі кіраўнік «гатовы гэта зрабіць», а Кітай, на ягоную думку, можа далучыцца да гэтага працэсу.
Пра гэта прэзідэнт ЗША заявіў падчас размовы з журналістамі ў Белым доме, паведамляе CNN
Па словах Трампа, ядзернае раззбраенне з'яўляецца адным з ключавых кірункаў яго перамоваў з Пуціным.
«Адна з рэчаў, якую мы спрабуем зрабіць з Расіяй і Кітаем — гэта дэнуклеарызацыя. Гэта вельмі важна. Я абмяркоўваў гэта з прэзідэнтам Пуціным, і не толькі гэта. Я лічу, што дэнуклеарызацыя — вельмі, вельмі вялікая гульня. Але Расія гатовая да гэтага, і я думаю, што Кітай таксама будзе гатовы. Мы не можам дазволіць ядзернай зброі распаўсюджвацца. Мы павінны спыніць ядзерную зброю», — сказаў Трамп.