БЕЛ Ł РУС

У Беларусі крыху падрос сярэдні заробак

26.08.2025 / 6:56

Nashaniva.com

Намінальны сярэдні заробак у Беларусі за ліпень склаў 2772,4 рубля, паведаміў Белстат.

У параўнанні з чэрвенем ён вырас на 54:6 рубля, калі складаў 2717,8.

Калі ж браць «чыстымі» (пасля выплаты падаткаў), то сярэдні заробак будзе складаць 2384,3 рубля.

Самы высокі сярэдні заробак у Мінску — 3686 рубля.

Па відах эканамічнай дзейнасці самыя высокія зарплаты ў работнікаў сферы інфармацыі і сувязі — Br5866,1, фінансавай і страхавой дзейнасці — Br4344,1, будаўніцтва — Br3496,3, прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць — Br3375,4, прамысловасць — Br2909,4, транспартная дзейнасць, складаванне, паштовая і кур'ерская дзейнасць — Br2655,6.-

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула