Работнікаў дзяржпрадпрыемстваў абавязваюць непасрэдна пералічваць грошы на Беларускі Чырвоны Крыж
На прадпрыемствы дзяржаўнага сектара Гомельскай вобласці паступілі інструкцыі аб уступленні работнікаў у члены рэгулярных спонсараў Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа (БКК) — яны абавязаныя штогод рабіць адлічэнні з заробку ў фонд арганізацыі, піша «Флагшток».
Супрацоўнікі БКК сустракаюць у Гомелі групу дзяцей з Данбаса. Фота: гомельская арганізацыя БЧК
Як даведаўся «Флагшток», гэта адбылося пасля таго, як БКК разаслаў лісты ў аблвыканкамы з просьбай аказаць яму спонсарскую дапамогу. Абласныя ж улады далі гарвыканкамам устаноўку «прыняць меры» па выдзяленні фінансавых сродкаў, а гарадскія спусцілі яе ніжэй, на арганізацыі і прадпрыемствы, патлумачыла крыніца, звязаная з дзяржсектарам.
Сутнасць новаўвядзення ў тым, што раней сродкі для БКК «добраахвотна-прымусова» спаганялі з саміх прадпрыемстваў і арганізацый, а цяпер — непасрэдна з работнікаў. Пры гэтым сумы вызначаюцца канкрэтныя для кожнага прадпрыемства. Кіраўніцтва павінна падзяліць гэтую суму на супрацоўнікаў.
У 2023 годзе Міжнародная федэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца прыпыніла сяброўства ў арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, а генеральны сакратар федэрацыі прызнаў удзел БКК у дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей з акупаваных Расіяй рэгіёнаў Украіны ў Беларусь.
У самім БКК такую дзейнасць называюць «дапамогай дзецям Данбаса». Дзяцей з акупаваных рэгіёнаў прывозяць у беларускія санаторыі.
Чытайце таксама:
Кіраўнік беларускага Чырвонага крыжа Шаўцоў: Скажу як доктар, гомасэксуалізм — гэта хвароба
Расійскі Чырвоны Крыж патрабаваў ад Шаўцова і кампаніі ўзгадняць паездкі на акупаваны Данбас
Лукашэнкаўскі Чырвоны Крыж сядзе на шыю беларускім медыкам
Беларускі Чырвоны Крыж гатовы забраць сабе дроны, якія не дазваляюць мець беларусам
Аляксей Талай стаў ганаровым сябрам Беларускага Чырвонага Крыжа