БЕЛ Ł РУС

У Гомелі завочна асудзілі Андрэя Стрыжака, Аляксея Лявончыка і Сашу Звераву

25.08.2025 / 14:19

Nashaniva.com

Справу супраць кіраўніка «Байсол» і іншых разглядалі завочна. Пра вынікі суду паведаміла «Праўда Гомель».

На суд абвінавачаныя не прыйшлі, бо шмат гадоў знаходзяцца за мяжой

Гомельскі абласны суд прызнаў Андрэя Стрыжака, Аляксея Лявончыка, Яраслава Ліхачэўскага, Аляксея Кузьмянкова, Аляксандра Лапко, Аляксандру Жук (блогерка вядомая як Саша Зверава), Аляксандра Падгорнага вінаватымі па шматлікіх артыкулах КК.

Стрыжака і Лявончыка прыгаварылі да 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штрафу ў 252 тысячы рублёў. Іх абвінавачвалі ў арганізацыі мерапрыемстваў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, стварэнні экстрэмісцкага фармавання, паклёпе на Лукашэнку і яго знявазе, здрадзе дзяржаве, прапагандзе тэрарызму, распальванні варожасці і іншым.

16 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф у 231 тысячу рублёў прысудзілі Ліхачэўскаму, Кузьмянкову, Падгорнаму. Жук — 16 гадоў калоніі і штраф 231 тысячу рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула