У Касцюковіцкім раёне мужчына кінуўся ў палаючы дом і выратаваў двух суседзяў
Мужчына ўбачыў моцны дым, выбіў дзверы і выцягнуў людзей.
У вёсцы Крапіўня днём 24 жніўня загарэўся прыватны дом. Калі на месца прыехалі пажарныя і МНС, яны ўбачылі, што жыхароў дома ўжо паспеў выратаваць іх сусед.
Уладзімір расказаў, што ўбачыў густы дым, які ішоў з акна суседскай хаты. Ён выбіў уваходныя дзверы, выцягнуў з моцна задымленага пакоя 55-гадовага гаспадара хаты, а потым дапамог выйсці на паветра 37-гадовай жанчыне.
Гаспадара хаты ў выніку адвезлі ў бальніцу. Агнём пашкоджаныя памяшканне і матрац. Папярэдне, пажар адбыўся з-за неасцярожнага курэння ў хаце.