БЕЛ Ł РУС

На фронце загінуў 27-гадовы хлопец з Вілейкі, які змагаўся на баку Расіі

25.08.2025 / 10:4

Nashaniva.com

Праект «Не чакай мяне з Украіны» паведаміў пра гібель Аляксандра Раманенкі, заўважыў канал «Витебск, я гуляю!»

«Кіберпартызаны» ўключалі хлопца ў спіс расійскіх наймітаў, але пра яго гібель не было вядома.

Старонкі мужчыны ў сацсетках не вядуцца, а яго (відавочна, ужо былая) жонка Арына вярнула ў сацсетках сваё дзявочае прозвішча і пазначыла ў графе «Сямейнае становішча», што «Адкрыта для зносін».

У іх было агульнае дзіця, вынікае з профіляў кожнага з іх.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула