БЕЛ Ł РУС

Палкоўнік з Вайсковай акадэміі лічыць, што беларускае войска даспела да касмічнай групоўкі

24.08.2025 / 22:49

Nashaniva.com

Намеснік начальніка факультэта Генеральнага штаба Узброеных сіл Вайсковай акадэміі Андрэй Багадзель у вячэрнім эфіры АНТ заявіў, што Беларусі, акрамя комплексаў «Арэшнік», для нечага яшчэ патрэбная касмічная групоўка для адсочвання цэляў на глыбіню да 5 тысяч кіламетраў.

Андрэй Багадзель. Скрыншот відэа

«Так, у нас будуць і «Арэшнікі», так, у нас будуць і найноўшыя ракетныя сістэмы, ужо і «Паланэз» будзем пераводзіць, адпаведна, на новыя ракеты, прычым з магчымасцю прымянення ядзернай зброі», — цешыцца Багадзель.

Аднак жа ў сучасных умовах суцэльных пагроз гэтага ўсяго недастаткова.

«Прынцыпова тут важна, што нам […] трэба фарміраванне той самай касмічнай групоўкі, якая будзе забяспечваць нанясенне і адсочванне цэляў на глыбіню больш за 5 тысяч кіламетраў. І на ўсялякі выпадак туды трапляе ўся Еўропа з усімі астравамі».

Чытайце таксама:

Лукашэнка хоча паставіць на «Паланэзы» ядзерныя боегалоўкі

На вучэннях «Захад-2025» адпрацуюць планаванне прымянення ядзернай зброі і «Арэшніка»

Вальфовіч: «Арэшнік» размесцяць у Беларусі да канца года

Лукашэнка заявіў, што калі атрымае расійскі «Арэшнік», то паставіць яго бліжэй да Смаленска

Каментары да артыкула