БЕЛ Ł РУС

Зяленскі ў добрым настроі пракаментаваў удары УСУ па нафтаправодзе «Дружба» і рэакцыю на гэта Венгрыі

24.08.2025 / 20:37

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адказаў на зададзенае яму пытанне, ці не зменшылі апошнія ўдары УСУ па нафтаправодзе «Дружба» шанцы на тое, што Будапешт здыме вета на ўступленне Украіны ў Еўрасаюз.

Уладзімір Зяленскі. Скрыншот з відэа

«Мы заўсёды падтрымлівалі сяброўства паміж Украінай і Венгрыяй. А цяпер існаванне гэтага сяброўства залежыць ад пазіцыі Венгрыі», — сказаў Зяленскі, усміхаючыся і ледзь стрымліваючы смех.

У выніку ўкраінскіх удараў па нафтаправодзе «Дружба» Венгрыя і Славакія, якія адзіныя ў Еўропе прынцыпова адмаўляюцца пазбаўляцца залежнасці ад расійскай трубаправоднай нафты, аказаліся часова адрэзаныя ад яе паставак. Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан нават скардзіўся на дзеянні Украіны прэзідэнту ЗША Дональду Трампу.

Чытайце таксама:

«Я вельмі злы з-за гэтага. Перадай Славакіі». Трамп адказаў Орбану на ягоную скаргу на ўкраінцаў

Пастаўкі нафты па нафтаправодзе «Дружба» ў Еўропу зноў спыніліся

Гарыць станцыя перапампоўвання нафты ў Бранскай вобласці, праз якую атрымлівала сыравіну Беларусь

Трамп запытаўся ў Орбана, чаму ён блакуе ўступленне Украіны ў Еўрасаюз

Каментары да артыкула