БЕЛ Ł РУС

У шакаладках «Камунаркі» знайшлі лічынкі харчовай молі

24.08.2025 / 20:2

Nashaniva.com

У сацсетках з’явіліся відэа, на якіх у шакаладках «Камунаркі» бачныя лічынкі харчовай молі. Вытворца быў вымушаны тлумачыць сітуацыю, піша Ofiice Life.

Фота ілюстрацыйнае

Кампанія адрэагавала на сітуацыю, адзначыўшы, што на прадпрыемстве строга выконваюцца санітарныя і гігіенічныя нормы: абсталяванне і інвентар мыюцца і дэзынфікуюцца пасля кожнай змены, праводзяцца месячныя санітарныя дні, заключаныя дамовы на прафесійную дэзынсекцыю і дератызацыю. Праверка паказала, што на фабрыцы няма слядоў шкоднікаў.

Усе прадукты перад пастаўкай у крамы праходзяць кантроль па фізіка-хімічных, арганалептычных і бяспечных паказчыках, што пацвярджаюць таксама незалежныя лабараторыі.

Спецыялісты растлумачылі, што лічынкі ў шакаладзе, паказаным на відэа, з’явіліся не больш за 20 дзён таму і маглі быць выкліканыя парушэннем умоў захоўвання, няправільным суседствам тавараў (напрыклад, побач з арэхамі ці мукой) або недастатковай санітарнай чысцінёй.

Кампанія нагадвае, што за правільныя ўмовы захоўвання і рэалізацыі прадукцыі адказваюць таксама гандлёвыя пункты і спажыўцы. Пры гэтым гарантыя на прадукцыю дзейнічае пры захаванні ўсіх патрабаванняў па захоўванні.

Пакупнікам рэкамендуюць звяртацца ў краму для праверкі ўмоў захоўвання або самастойна праверыць шакалад дома і пры неабходнасці прыняць меры.

Чытайце таксама:

«Савушкаў» выпусціў сыркі «Дубай», а цяпер здымае іх з продажу

«Кава стане раскошай». Беларусы шакаваныя цэнамі ў крамах

Цэны на шакалад здзіўляюць

Nutella падаражэе? Цэны на фундук падскочылі на 30% з-за неўраджаю

Каментары да артыкула