БЕЛ Ł РУС

Беларусь увайшла ў тройку экспарцёраў рапсавага алею ў Кітай

24.08.2025 / 19:1

Nashaniva.com

Па выніках першага паўгоддзя 2025 года Беларусь трапіла ў топ-3 краін — пастаўшчыкоў рапсавага алею ў Кітай у грашовым вымярэнні. Беларускія прадпрыемствы прадалі рапсавага алею ў гэту краіну на суму 173 мільёны даляраў, паведамляе Office Life.

Лідар па пастаўках на кітайскі рынак — Расія з $685 мільёнаў, што з’яўляецца адным з найвышэйшых паказчыкаў за ўсю гісторыю (у 2023 годзе пастаўкі складалі $792 мільёны). На другім месцы — Беларусь, а на трэцім — Канада з $134 мільёнамі. У топ-5 таксама ўваходзяць ААЭ ($100 мільёнаў) і Францыя ($42 мільёны).

Вытворчасць рапсавага алею ў Беларусі дасягае 57—58 тысяч тон у год, з якіх каля 20 тысяч тон ідзе на ўнутраны рынак. Беларускі прадукт экспартуецца больш чым у 10 краін.

Чытайце таксама:

Беларускі гаспадарнік склаў рэйтынг раслінных алеяў паводле карыснасці

Белгідрамет: Гэты год для сельскай гаспадаркі незвычайна цяжкі

Ці сапраўды раслінныя алеі шкодныя і які абраць?

Не толькі сякеры: МТЗ збіраецца вырабляць рапсавы алей

Каментары да артыкула