БЕЛ Ł РУС

У Растоўскай вобласці буйны НПЗ, падпалены ўкраінскім беспілотнікам, гарыць ужо чацвёрты дзень

24.08.2025 / 18:38

Nashaniva.com

У Расіі ўжо чацвёрты дзень не могуць патушыць пажар на Навашахцінскім нафтаперапрацоўчым заводзе ў Растоўскай вобласці, паведаміў мясцовы губернатар Юрый Слюсар. Гэта адзіны дзейны НПЗ у рэгіёне і галоўны пастаўшчык паліва на поўдні краіны.

Пажар пачаўся пасля атакі ўкраінскага дрона 21 жніўня. Для яго ліквідацыі прыцягнулі больш за 400 чалавек і 150 адзінак тэхнікі. Дапамогу прыслалі і з суседніх рэгіёнаў, у тым ліку з Краснадарскага краю, Калмыкіі, Валгаградскай вобласці і Падмаскоўя. Каб забяспечыць дастатковую колькасць вады, у некалькіх населеных пунктах адключылі водазабеспячэнне — без вады засталіся каля 8 тысяч чалавек.

Паводле падлікаў СМІ, толькі ў жніўні ўкраінскія беспілотнікі пашкодзілі не менш за 10 буйных энергетычных аб’ектаў у Расіі, у тым ліку НПЗ. Некаторыя заводы спынілі працу цалкам, у выніку прыкладна 13% расійскіх магутнасцяў па перапрацоўцы нафты аказаліся паралізаванымі.

У ноч на нядзелю атацы зноў падвергнуўся Сызранскі НПЗ «Раснафты». Мясцовыя жыхары чулі каля 20 выбухаў. Паводле паведамленняў уладаў, ахвяр няма.

Чытайце таксама:

Ад атак дронаў загарэўся тэрмінал порта Усць-Луга пад Пецярбургам

Дроны ўдарылі па расійскіх рэгіёнах: пажар на НПЗ у Навашахцінску і пашкоджанні энергасістэмы ў Варонежскай вобласці

Дроны ўдарылі па НПЗ у Валгаградзе, гараць нафтапрадукты

Украінскія дроны ўдарылі па НПЗ у Саратаве

Дроны атакавалі НПЗ у Краснадарскім краі РФ — бушуюць пажары

«Расія — гэта бензакалонка з арміяй. І мы маем намер знішчыць гэтую бензакалонку»

Каментары да артыкула