БЕЛ Ł РУС

Рэжысёра мінскага тэатра асудзілі за вырошчванне дома канопляў

24.08.2025 / 17:58

Nashaniva.com

У Мінску суд вынес прысуд 33-гадоваму рэжысёру аднаго са сталічных тэатраў, які вырошчваў у сябе дома каноплю і захоўваў марыхуану, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Паведамляецца, што яшчэ ў 2022 годзе мужчына знайшоў у Хойніцкім раёне куст канопляў, сабраў насенне і лісце, высушыў іх і пачаў ужываць.

Сёлета ён вырашыў вырасціць расліны самастойна, для чаго купіў гаршкі, глебу і ўгнаенні. У выніку ў яго кватэры на вуліцы Алтайскай прараслі два кусты. Пры вобшуку ў мінчука таксама знайшлі каля 22 грамаў гатовай марыхуаны.

Абвінавачаны прызнаў віну і растлумачыў, што ўжываў каноплю нібыта «для паляпшэння здароўя». Раней ён да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.

Суд прызнаў яго вінаватым у незаконным абароце наркотыкаў і вырошчванні канопляў. Канчатковае пакаранне — два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Прысуд пакуль не ўступіў у сілу і можа быць абскарджаны.

Чытайце таксама:

У Клічаўскім раёне знішчылі плантацыю канопляў

У Мінску за вырошчванне канопляў затрымалі ўладальніка начнога клуба

У Гомелі наркафермер спрабаваў здзейсніць суіцыд пры затрыманні

Жыхар Баранавічаў вырошчваў дома каноплі. Судзілі яго ў мясцовай школе

Каментары да артыкула