БЕЛ Ł РУС

У Маладзечанскім раёне ліквідавалі маштабны нелегальны бровар

24.08.2025 / 17:31

Nashaniva.com

У Маладзечанскім раёне міліцыя знайшла нелегальны завод па вытворчасці самагонкі ў прамысловых маштабах, паведамілі ў МУС.

Нелегальны бізнэс арганізаваў 61-гадовы мясцовы жыхар, а ў кампаньёнах у яго былі тры сыны і два знаёмыя.

У гаспадарчых пабудовах сілавікі знайшлі самагонны апарат, а таксама ёмістасці з брагай аб'ёмам звыш 25 тысяч літраў, 12,5 тон мукі, 400 літраў гатовай прадукцыі.

Фігуранты былі затрыманыя ў момант вырабу чарговай партыі тавару.

Памеры незаконнага даходу ад рэалізацыі прадукцыі, а таксама сеткі збыту высвятляюцца. Разлічваецца таксама шкода, прычыненая навакольнаму асяроддзю з-за ўтылізацыі адкідаў вытворчасці.

Чытайце таксама:

Пашырылі спіс месцаў, дзе можна легальна гнаць самагонку

Ляснік уладкаваў каля Белавежскай пушчы грунтоўны бровар

Жыхар Маладзечна скраў ровар і абмяняў яго на самагонку

Жыхар Мазыра выклікаў міліцыю на суседку, а ў выніку страціў 300 літраў брагі і трапіў на штраф

Каментары да артыкула