БЕЛ Ł РУС

Лаўроў: Расія прызнае Зяленскага «кіраўніком рэжыму», але па Канстытуцыі ён нелегітымны

24.08.2025 / 16:58

Nashaniva.com

У інтэрв'ю амерыканскаму каналу NBC міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што падчас сустрэчы прэзідэнтаў ЗША і Расіі на Алясцы магчымасць асабістай сустрэчы Уладзіміра Пуціна і Уладзіміра Зяленскага нібыта не абмяркоўвалася. Увогуле ж Расія прызнае Зяленскага дэ-факта «кіраўніком рэжыму» і гатовая з ім сустрэцца ў гэтай якасці, але паводле Канстытуцыі ён, маўляў, нелегітымны.

Сяргей Лаўроў. Фота: mfa_russia / Twitter

«Пуцін выразна заявіў, што мы гатовыя працягваць прамыя перамовы з Украінай, якія пачаліся ў Стамбуле. Ужо было тры раўнды. Ён сказаў, што сустрэча на вышэйшым узроўні павінна быць вельмі добра падрыхтаваная. Гэта значыць працэс падрыхтоўкі павінен быць узгоднены. І таму мы прапанавалі павысіць узровень дэлегацый, якія будуць сустракацца ў Стамбуле», — заявіў Лаўроў.

Аднак жа, па яго словах, «сустракацца для таго, каб у Зяленскага была яшчэ адна магчымасць пабыць у святле сафітаў», Расія лічыць «немэтазгодным».

Што да гарантый бяспекі для Украіны, то Лаўроў заявіў, што ў гэтай справе павінен быць кансэнсус, які ўлічвае інтарэсы Расіі.

Чытайце таксама:

Лаўроў заявіў, што сустрэча Пуціна і Зяленскага пакуль не гатовая для правядзення

Лаўроў запатрабаваў удзелу Расіі і Кітая ў гарантыях бяспекі Украіне

МЗС Расіі пракаментаваў магчымасць размяшчэння войскоўцаў краін НАТА ва Украіне

Сяргей Лаўроў прыбыў на Аляску на перамовы Трампа і Пуціна ў кофце з надпісам СССР

Каментары да артыкула