Ізраіль нанёс удары па сталіцы Емена. Адной з цэляў быў прэзідэнцкі палац
Армія Ізраіля нанесла ўдары па сталіцы Емена Сане, кантраляванай праіранскім рухам хусітаў. Вогненнае воблака відаць з розных частак горада.
Па версіі арабскіх СМІ, магутны ўдар мог быць нанесены па нафтавай станцыі або прэзідэнцкім палацы.
Усяго, як паведамляецца, у горадзе і яго ваколіцах прагучала каля 20 выбухаў.
ЦАХАЛ раней заявіў пра серыі ўдараў па цэлях у Емене, якія будуць нанесеныя ў адказ на пускі ракет і беспілотнікаў па тэрыторыі Ізраіля. У ізраільскай арміі падкрэсліваюць, што атака стала адказам на «беспрэцэдэнтны інцыдэнт»: у пятніцу еменскія хусіты ўпершыню запусцілі па Ізраілі ракету з касетнай боегалоўкай.
Чытайце таксама:
Ізраільская армія пачала аперацыю па акружэнні Газы
У Газе ад ізраільскага ўдару загінулі пяць супрацоўнікаў тэлеканала «Аль-Джазіра»
Германія замарозіла экспарт зброі ў Ізраіль у адказ на планы акупаваць сектар Газа