БЕЛ Ł РУС

146 на 146. Украіна і Расія правялі новы абмен ваеннапалоннымі

24.08.2025 / 15:43

Nashaniva.com

Украіна і Расія правялі абмен палоннымі пры пасярэдніцтве Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. Кожны бок вярнуў па 146 чалавек, абмен, як заўсёды, ішоў праз Беларусь. 

Ілюстрацыйны здымак з папярэдняга абмену, які адбыўся 14 жніўня. Фота: Каардынацыйны штаб па пытаннях паводзін з ваеннапалоннымі

Разам з тым у Расію вярнулі яшчэ восем грамадзян з Курскай вобласці, якіх таксама плануюць даставіць дадому.

Пра абмен пакуль паведаміла толькі Міністэрства абароны Расіі. Паводле яго слоў, зараз абмененыя расійскія вайскоўцы знаходзяцца ў Беларусі. 

Чытайце таксама:

Ва Украіну вярнулі целы яшчэ тысячы загінулых

Украіна і Расія правялі новы абмен палоннымі. Ён меў асаблівасці

Сакрэтны канал абмену палоннымі паміж Расіяй і Украінай. Невядомыя раней дэталі аперацыі

Каментары да артыкула