БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, каму ўсё ж такі можна будзе карыстацца тэлефонам у школе

24.08.2025 / 14:7

Nashaniva.com

Таксама пры пэўных умовах дапускаецца выкарыстанне планшэтаў і электронных кніг.

З 1 верасня ў школах забаранілі выкарыстанне тэлефонаў.

Але выключэнне зроблена для дзяцей з адмысловымі медыцынскімі паказаннямі — напрыклад, для кантролю ўзроўню цукру ў крыві пры цукровым дыябеце.

Акрамя таго, дазваляецца выкарыстанне планшэтаў і электронных кніг для працы з падручнікамі, калі на прыладах няма інтэрнэту, прысутнічаюць медыцынскія паказанні і выкарыстанне прылады адпавядае патрабаванням санітарных правілаў і нормаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула