БЕЛ Ł РУС

Маладая беларускамоўная спявачка запісала песню разам са сваёй бабуляй. Паслухайце, як міла атрымалася

24.08.2025 / 13:39

Nashaniva.com

«Як патлумачыць маёй бабулі, што ў 95 год у яе з’явілася картачка артыста ў нейкім там споціфай».

Случчанка Вікторыя Валатовіч, што выступае пад псеўданімам Nevika, расказала ў інстаграме, як запісала бабуліну песню з бабуліным голасам, у бабулінай сукенцы. І бабулі спадабалася!

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от n e v i k a (@viktoria_volotovich)

Вікторыя кажа, што аднойчы бабуліны спевы трапілі на яе дыктафон, і яна адразу вырашыла, што будзе рабіць.

У бабулінай шафе яна знайшла сукенку, якой шмат год, каб зрабіць у ёй здымак на вокладку для сумеснай песні.

«Па словах бабулі, гэта песня паходзіць з вёсак Слуцкага раёна і апісвае тое становішча, у якім апынуліся дзяўчаты ў пасляваенныя гады. Пра тое, што ў іх не было магчымасці выбіраць, за каго ісці замуж і каго кахаць. З іншага боку, гэта песня апісвае тое, наколькі моцнымі духам былі нашыя бабулі», — распавяла спявачка. 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от n e v i k a (@viktoria_volotovich)

22 жніўня песня «Доля» з'явілася ў сеціве. І бабулі спадабалася. «Як патлумачыць маёй бабулі, што ў 95 год у яе з’явілася картачка артыста ў нейкім там споціфай», — жартуе Вікторыя. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула