БЕЛ Ł РУС

У аэрапорце Баку пасажыраў Belavia трымалі дзве гадзіны ў самалёце без вентыляцыі, але самалёт так і не паляцеў

24.08.2025 / 12:58

Nashaniva.com

Чытачы Onliner распавялі, што з ночы чакаюць вылету рэйса B2-740 авіякампаніі Belavia з аэрапорта Баку ў Мінск. Паводле раскладу, вылет павінен быў адбыцца 24 жніўня а 04:45.

Фота: чытачы Onliner

Паводле слоў пасажыраў, іх пасадзілі ў самалёт, але борт заставаўся на зямлі каля дзвюх гадзін.

— Нас пасадзілі ў самалёт, пратрымалі там дзве гадзіны без кандыцыянера і вентыляцыі, пасля чаго ўсіх вярнулі назад. Сказалі, што турбіна другога рухавіка не працуе.

Паводле суразмоўцы, адзін рухавік спецыялісты спрабавалі адрамантаваць на месцы, а для другога выслалі брыгаду з Мінска.

Пры гэтым частка пасажыраў засталася ў аэрапорце, іншыя пачалі здымаць багаж і выязджаць у гатэлі.

— Мы з сям’ёй вырашылі адмовіцца ад рэйса і паляцім дадому праз пару дзён.

З чым звязана затрымка рэйса, пакуль не вядома.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула